26 чэрвеня 1941
Іван Мележ
Акапаліся добра. Падрыхтаваны даныя. Але мы пакуль маўчым i немцы таксама. Наперадзе — высокая, пакрытая лесам гapa. У бінокль відаць белы дамок — на схіле гары. Там — немцы. Перад гарой — Сан, яго не відаць. Ля ракі наша пяхота. Дні цягнуцца ў цягучым чаканні нечага вялікага i страшнага, што немагчыма ўявіць, такое яно незвычайнае. Удалечыні, справа, гарматная кананада. Яна ўсё пасоўваецца ў наш тыл. Што гэта значыць? Уначы не сплю, пільную, нельга давярацца асабліва. Картушын сказаў: «На вайне камандзіры менш за ўсіх спяць». I ён не спіць. Ён трымаецца па-ранейшаму цвёрда, упэўнена, у той час як многія разгубіліся... У Турцы пакуль усё спакойна. Адправіў ліст, адтуль прывезлі пячэнне, цукеркі. Працуюць магазіны... Учора эвакуіравалі жонак камсаставу.