16 чэрвеня 1947, Максім Танк | Wir.by

16 чэрвеня 1947

Максім Танк

Максім Танк

Быў сведкам жахлівага выпадку на нашай Ульянаўскай вуліцы: кандуктар не паспеў затармазіць, і пад трамвай трапіў хлапчук. Сабраўся натоўп. Глядзім. А ён жывёхенькі вылазіць з-пад трамвая.