17 жніўня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

17 жніўня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

18℃. То сонца, то наплываюць хмары (рэдкай чародкай ці густой сцяною). А там і зноў на хвіліну сонца. Як бы ні скончылася тым, што ўчора: праліўным, нібы неба раздзерлася, дажджом. Сяджу, пакрысе працую. Праца нудная і ідзе з рыпеннем. Абрыдла ўжо гэтая мсціслаўская кніга. Не маё гэта амплуа.