17 August 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

17 August 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

18℃. То сонца, то наплываюць хмары (рэдкай чародкай ці густой сцяною). А там і зноў на хвіліну сонца. Як бы ні скончылася тым, што ўчора: праліўным, нібы неба раздзерлася, дажджом. Сяджу, пакрысе працую. Праца нудная і ідзе з рыпеннем. Абрыдла ўжо гэтая мсціслаўская кніга. Не маё гэта амплуа.