30 лістапада 1894, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

30 лістапада 1894

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Шышкін сёння казаў пра тое, у якіх шчаслівых умовах мы знаходзімся. Калі яны пачыналі сваю кар' еру, мусілі блукаць у поцемках, як сляпыя кацяняты. Мы ж распачынаем ад таго, да чаго яны прыйшлі. Гледзячы на маю карціну, сказаў, што калі б Багалюбаў намаляваў тады такую карціну, ён меў бы незвычайны поспех, а мы зараз з гэтага пачынаем. Як павінны мы будзем маляваць праз нейкіх пяць гадоў. На гэта я адказаў, што і патрабаваць ад нас будуць больш.