12 красавіка 1942, Максім Танк | Wir.by

12 красавіка 1942

Максім Танк

Максім Танк

Марознай раніцай прыбыў у Ульянаўск, які раскінуўся на высокім і маляўнічым беразе Волгі.

Толькі горад вельмі запушчаны, забудаваны невялікімі драўлянымі местачковага тыпу дамамі. Зайшоў на пошту, паслаў пісьмо Любашы і К. Чорнаму. Заглянуў на рынак. Толькі некалькі жанчын прадавалі старое, паношанае рыззё. Неяк сумна стала ад сустрэчы з гэтым горадам.