24 снежня 1942
Іван Мележ
Пачалося наступленне на паўночным Каўказе! Занята некалькі гарадоў, у тым ліку — Алагір. Значыцца, i на Каўказе нашы войскі пайшлі наперад. Гэта асабліва радуе.
Вельмі дарэчы мне цяпер карта, якую я доўга вазіў у рэчмяшку.
Вялікую радасць адчуваю, схіляючыся над ёй, адзначаючы новыя i повыя кропкі — наш шлях на захад!
Сэрца маё ў такія хвіліны ляціць у халодныя, снежныя палі, дзе ідуць мае таварышы, дзе павінен быў бы быць i я. Нялёгка там, ведаю, але сэрца радуецца: ідзём наперад!
На сярэднім Доне наступленне працягваецца.