2 кастрычніка 1942, Іван Мележ | Wir.by

2 кастрычніка 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Мы сядзелі на палубе. Свежы, пранізлівы марскі вецер. Месяц — вечны спадарожнік усіх начных сустрэч. Мора, што шуміць за бортам, уздымаецца i апускаецца. Цёмныя густыя хвалі глуха i моцна стукаюць у борт, ускідваюць белыя знакі пены. Шторм.