6 снежня 1941, Іван Мележ | Wir.by

6 снежня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Нашы вядуць баі на подступах да Таганрога. Узята Куйбышава.

Немцы кінулі мноства трафеяў. Мы пакуль стаім. Немец умацаваўся на зручнай вышыні. Уперад падцягваюцца рэзервы. Ідуць роты, батарэі праязджаюць. Нашы метадычна б'юць па вышыні, але тут спакойна. Пайшоў у вёску, памыцца i папарыць бялізну. Вельмі ж пачалі непакоіць насякомыя.