15 снежня 1993, Іван Шамякін | Wir.by

15 снежня 1993

Іван Шамякін

Іван Шамякін

Аляксандр Лукашэнка зрабіў грунтоўны даклад аб карупцыі.

Кроў стыне. Такое ўражанне, што немагчыма знайсці дзяржаўнага чыноўніка, які быў бы не замазаны хабарам, удзелам у камерцыі, спекуляцыі. Горш, чым у афрыканскіх ці бананавых рэспубліках.