16 снежня 1941, Іван Мележ | Wir.by

16 снежня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Ляжу ў санчасці. Раніцай i ўвечары — тэрмометр i перавязкі, прыпяканне перакісам марганца. Калоціць, асабліва ўвечары. Правая рука не здатная ні на што, пальцы зусім не варушацца. Я цяпер зразумеў, што значыць страціць правую руку. Я быццам інвалід, на кожным кроку адчуваю патрэбу ў чужой дапамозе. Мне смешна глядзець, як маладзенькая блакітнавокая «сястра» Оля даглядае мяне, як дзіця.