10 кастрычніка 1942, Іван Мележ | Wir.by

10 кастрычніка 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Мой сусед — падпалкоўнік. Едзе ca шпіталя ў Наркамат абароны. Ён стомлена дрэмле, стоячы ў калідоры, i я з павагі i спачування да яго на паўночы ўступіў сваё месца на лаўцы. Падпалкоўнік, змучаны дарогай, не адмаўляўся і, накрыўшыся шынялём, хутка захроп. У вагоне едзе студэнтка з геолагаразведачнага інстытута.

Была «на практыцы» за Грозным. Вайна раскідала таварышаў, перапыніла практыку. Едзе адна, зусім без грошай. Прадае апошнюю жакетку. Нягледзячы на холад. Яе ніхто не купляе. Усмешка ў яе такая нясмелая, што мне здаецца, я вінаваты перад ёй.