11 декабря 1941
Иван Мележ
Занялі новую пазіцыю на вышыні. Зрабілі некалькі стрэлаў.
Немцы некалькімі стрэламі прыстралялі нашу пазіцыю. Блізка, спераду i ззаду, ірвуцца снарады. Я капаў акоп. Раптам чую: «Санінструктара!» Аказваецца, у 9-й батарэі некага параніла. Я ўстрывожыўся, дапытваюся, аказваецца: Матору, але, кажуць,— лёгка, i ў шпіталь яго не адправяць. Ён таксама капаў i не паспеў ускочыць у акоп. Асколак выцеў, абадраў лоб. Павел паўгадзіны ляжаў непрытомным. Другі раз смерць яго шкадуе. Добра, што i далей будзем разам.