12 декабря 1942
Иван Мележ
Баі ў раёне Сталінграда i на Центральным фронце. За 10 снежня нашы збілі 60 транспартных самалётаў!
Учора ўвечары зноў была перадача — «У апошні час». Паведамленне аб трафеях, што ўзяты пад Сталінградам i на Центральным фронце — з 19 лістапада па 11 снежня. Лічбы трафеяў, асабліва пад Сталінградам — ашаламляюць. Захоплена танкаў — 1510, гармат — больш за 2 тыс., 105 — самалётаў! У палон узята 72 тыс., 94 тыс. забітых (немцаў i часткова румынаў). Усяго не пералічыць. Але лічбы такія, што ствараецца ўражанне — небывалы разгром немцаў!
Асабліва здзіўляе небывалая колькасць палонных, захопленых танкаў i пават самалётаў.
На Цэнтральным фронце — трафеі не такія вялікія, але таксама — значныя. Адчуваецца, што на Цэнтральным фронце баі былі больш упартыя.
Але пад Сталінградам — небывалы разгром! Радасць у нас небывалая. На нашай вуліцы — свята.