28 октября 1942, Иван Мележ | Wir.by

28 октября 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

У цэнтральным бюро даведак атрымаў адказы на мае запытанні.

Пытаў пра бацьку, маці, Алесю, Пакроўскага, Валачковіча. Не знайшоў нікога. Паведамілі толькi адрас Лізы Голад. Узбекская ССР, Бухарская вобласць, Кермінінскі раён, вёс. Хазара, калгас імя Сталіна. З ёй нехта Аркадзь Якаўлевіч. Сын, відаць? Напісаў ліст, з нецярплівасцю чакаю адказу. Яна ж была на радзіме ў апошнія дні. Я амаль страціў надзею знайсці родных. Маці, напэўна, пахавала i слёзы выплакала ўсе. Успамінаю ўсё, што было ў тым далёкім, быццам учора было. A ўжо больш трох гадоў не бачыў.