12 октября 1895, Фердинанд Рущиц | Wir.by

12 октября 1895

Фердинанд Рущиц

Фердинанд Рущиц

З раніцы маляваў эскіз. Былі ў Шышкіна. Ён нейкі прыгнечаны, жаліцца і, сапраўды, хоча пайсці з Акадэміі. Прасіў прабачэння, што нас крыху падвёў, абяцаў надалей даваць нам парады, але ў Радзе не можа і не хоча засядаць. Значыцца, застаемся зусім без патрона. Пра Акадэмію раіць не перажываць, а толькі працаваць і працаваць. Як бы я гэтага хацеў, але ці можна тое зрабіць на самой справе, калі ўвесь час трэба на нешта азірацца. I як жа гэта перашкаджае.