7 июня 1982
Владимир Короткевич
Апоўдзень 13℃. Бадзёры халадок у пакоях. На небе сінім грувасцяцца аблокі. Перада мною букет ландышаў, а ў гасцінай на стале пачынаюць абсыпацца півоні. Успамінаю дзяцінства. Колькі іх было, розных, на зацененым раніцай ад сонца боку дома. Вялізныя, свежыя, усе ў расе. І там жа раслі незабудкі і вялікапышныя кусты «разбітага сэрца». Чаму ніколі ў жыцці пасля тых год я не бачыў такіх раскошных кветак? Не было іх і, відаць, ужо не будзе.