13 марта 1895
Фердинанд Рущиц
На выставе гэтак званых «refusés» на Неўскім. Некаторыя рэчы мне вельмі спадабаліся, асабліва акварэлі Арцоліна. Эцюды Цяўглінскага і карціна з Бахчысарая таксама цікавыя... Маляваў у Акадэміі, але без імпэту. Карціна ў тым стане, калі свае працы перастаюць мне падабацца. Іншыя пачынаюць крытыкаваць, раіць, з-за чаго губляю ўласнае меркаванне. Да ўсяго, мяне непакоіць думка, што ўсе мае жывапісныя творы не перадаюць натуры... Чакаю, калі можна будзе маляваць з натуры, але і тады буду патрабаваць пэўнай адзіноты. Творчасць для мяне з'яўляецца рэччу занадта індывідуальнай, каб мог займацца ёй на плошчы.
Таму, знаходзячыся ў майстэрні, зрабіў колькасна менш, чым зрабіў бы ў сябе дома, але затое больш увабраў ведаў пра жывапіс. «Тасео et observe».