9 апреля 1982
Владимир Короткевич
Апоўдзень – градус вышэй нуля. Нават гэты – круглую ноч! Дождж не злізаў да канца майго клятага ворага, купкі снегу ля тэатра. Ну, тэатру гэтаму так і трэба, каб апошні снег датляваў менавіта ля яго. Дождж хвастаў і з раніцы. Пасля быў град, пасля апускаўся рэдкі мокры снег. Пасля град. Пасля зноў снег. Цяпер вось дождж. А тут яшчэ, відаць, з поваду вялікага яўрэйскага свята, праваслаўныя апальшчыкі напіліся, і батарэі халодныя, а гарачай вады няма. Поўны набор радасцяў.