8 апреля 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

8 апреля 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Раніцай дзевяць градусаў. Неба няпэўнае. Ці то дождж абяцае, ці яшчэ нешта. Усё не растае снегавая гара (цяпер яна – лапічак ла грузавога пад’езда тэатра). І вось хадзіў па горадзе крыху, вярнуўся. Надвор’е пахмурнае, вось-вось пойдзе дождж. Каб не шчодрасць весняга святла – зусім бы восень.

Недзе перад прыцемкамі былі першыя ў гэтым годзе дзве маланкі недзе на поўдні. Без перуноў. А ноччу лінуў і сячэ зямлю хвосткі дождж, які, мабыць, з’есць увесь снег. З накрывак ліхтароў падаюць у нос светлымі іскрамі кроплі. Дождж моцны.