14 декабря 1942
Иван Мележ
Кожны дзень услухоўваюся ў радыё. Чорны дыск яго над сталом — акно ў свет. Для нас гэты дыск, радыё — як найважнейшая частка жыцця, кожны дзень чакаем з надзеяй. Жывём, можна сказаць,
зводкамі з фронту.
За тыдзень збіта 407 нямецкіх самалётаў, з ix 325 трохматорных транспартных. Здзіўляе такая колькасць збітых транспартных. Відаць, немцы на самалётах перакідваюць кудысьці падмацаванне? У Сталінград?
На поўначы ад Сталінграда нашы захапілі некалькі вышынь, на поўдні — немцы контратакавалі. На Цэнтр. фронце — таксама цяжкія баі. На некаторых участках нашы, відаць, прыпынілі наступленне.