28 августа 1965, Владимир Короткевич | Wir.by

28 августа 1965

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Пэўна, досыць з мяне і таго шчасця, якое ў мяне ёсць, тых рэдкіх яго імгненняў, якія мне дадзены, і імкнення да лепшага, якое ўва мне ўвесь час жыве.

Але мне мала гэтага, мала, мала. Я свядома скараціў бы сваё жыццё, абы мець больш і жыць паўней.

А ўрэшце, хай будзе, што паложана лёсам, нават горшае. Не трэба, не варта наракаць.