30 октября 1941, Иван Мележ | Wir.by

30 октября 1941

Иван Мележ

Иван Мележ

Прайшлі праз Варашылаўград. На станіцу Луганскую. Тут «нармальнае» жыццё: дыхае завод, кіпяць вуліцы, плакаты «Чым ты дапамог фронту», «Знішчым...» i інш. Горад шырокі, будынкі больш сельскія,— маленькія, белыя — вялікая вёска. Выключэнне — цэнтральныя вуліцы. У астатнім усё ўжо знаёмае — чэргі за хлебам, пустыя вітрыны. Ішлі па знаёмых вуліцах, сэрца пяклі жывыя ўспаміны.

Увечары прыбылі ў станіцу.