19 апреля 1583, Николай Христофор Радзивилл Сиротка | Wir.by

19 апреля 1583

Николай Христофор Радзивилл Сиротка

Николай Христофор Радзивилл Сиротка

А калі вецер зусім сціх, стаў карабель недалёка ад Парэнцыя, старога мястэчка істрыйскага, якое хоць не надта вялікае, але ў прыгожай мясцовасці размешчанае і мае на сабе адбітак даўніны. Некаторыя мяркуюць, што пасля выкрадзення Алены збудаваў яго Парыс, і звалі яго перад тым Парыдын, або Парыдыній, ад яго імя. Сюды караблі прыстаць не могуць, таму і наш за чвэрць мілі ад берага стаяў. Я ў барліне да касцёла Францішканскага дабраўся і, св. імшы паслухаўшы, агледзеў места, а пасля вярнуўся на карабель.