9 декабря 1583, Николай Христофор Радзивилл Сиротка | Wir.by

9 декабря 1583

Николай Христофор Радзивилл Сиротка

Николай Христофор Радзивилл Сиротка

Раніцаю, за чатыры гадзіны перад світаннем выехаўшы, прыбыў я ў Канэю (старыя называлі яе Цыдоніяй), да таго яшчэ, як места адчынілі; так што я паўтары гадзіны чакаць мусіў, што я дзеля таго ўчыніў, каб мне насустрач не выязджалі. Адразу ж як адчынілі, паехаў я ў кляштар Св. Мікалая закону Св. Дамініка. Бо капітан над жаўнерамі Рафал Разбоні вельмі прасіў мяне, каб я ў ягоным палацы спыніўся; але ж я дзеля таго і з Кандыі з’ехаў, каб даўжэй у палацы княскім не жыць і свабаднейшым быць, а не тымі цырымоніямі забаўляцца, якія мне тая шляхта з асаблівае гасціннасці сваей наладжвала, то таму захацеў я спыніцца ў кляштары. Дый пісаў я з Кандыі законнікам, каб мяне ў сябе прынялі, што яны ахвотна ўчынілі, бо мелі для гасцей пакоі розныя мураваныя, якія паводле стану кожнаму даюць, калі надарыцца патрэба; а заездаў у Грэцыі няма, тут сабе прытулак або праз ласку дзе шукаць трэба, або за грошы.