2 июня 1583
Николай Христофор Радзивилл Сиротка
А другой гадзіне ўночы селі мы на наш карамужан і да Святой Зямлі павярнулі. Быў на тым самым караблі араб мараніт (так арабы хрысціянаў называюць), які пад Лемісам з карамужанам быў схоплены, калі жаўнеры князя фларэнцкага, напаўшы на места, плюндравалі яго. Ён падрабязна нам расказваў, як мужна хрысціяне з туркамі біліся. Валохі, бачачы, што ён хрысціянін, вольна яго пусцілі, аднак ён мусіў морам за адну мілю валошскую адплыць, а адтуль сухазем’ем другую мілю прайсці, бо галеры не хацелі блізка да Трыполя стаць.