18 апреля 1966
Владимир Короткевич
Хрыстос уваскрос! У гэты б дзень сонцу – на ўсё неба, у адрозненне ад пахмурных кучак і каталіцкага вялікадня (я – патрыёт), а тут лепей, чым у іх, але ўсё адно нічога асаблівага. Неба, праўда, упершыню па-сапраўднаму веснавое, дужа блакітнае, але шмат хмар і ўсяго чатыры градусы цеплыні. Акрамя таго, палякі абазвалі, сказалі, што сёння ў секты хрысціян праваслаўных вялікдзень. Усё жыццё жыву, а не ведаў, што я сектант. Прызнацца, крыўдна, усе хрысціяне ў прынцыпе роўныя. Але я, зноў жа як хрысціянін, ім дарую.
Усё адно на наш вялікдзень неба сінейшае.