23 April 1895, Fierdynand Ruščyc | Wir.by

23 April 1895

Fierdynand Ruščyc

Fierdynand Ruščyc

Зноў у Менску. Пасля перажытага ў мастацкім асяродку з-за прафесіі тут адпачываю маральна. Стараюся збольшага забыцца на бясконцыя клопаты, думаю пра будучыню... Цяпло сямейнага гнязда, якога не хапае ў шырокім свеце, тут мяне адагравае. Пасля двух дзён зноў пачаў маляваць. На жыдоўскіх могілках зрабіў некалькі эцюдаў (у думках карціна «Закінутыя жыдоўскія могілкі»). Часта малюю праз вакно неба. Малюю ў садзе Свянціцкіх «Яблыні красуюць».