Над рудым поплавам плачуць кнігаўкі. За гракамі нічога не чуваць. Вечарам дождж з першым радасным зігзагам маланкі і першым пагрукваннем грому. Раскрылася зямля. І душа чалавечая.