30 December 1942, Ivan Mielež | Wir.by

30 December 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Атрымаў з Масквы тэлеграму. «Сёмага снежня перадавалася пісьмо фронта Шкут Віктара Васільевіча... Паведамляем адрас: тысяча сто шасцідзесятая палявая пошта часць дзевяноста чатыры тысячы дзвесце трыццаць два саюзрадыё Каблукоў». Адчуваю, быццам побач стаў таварыш, ды яшчэ які, школьны таварыш! I хоць я ўжо тут не такі адзінокі, як месяц назад, усё ж яго прыход да мяне — падзея вялікая. Школьны таварыш — гэта школьны таварыш! Я нібы мацней стаю на зямлі. Мы — удваіх цяпер.

Сёння ж напісаў пісьмо.