3 August 1982, Ivan Šamiakin | Wir.by

3 August 1982

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

Помню, у шостым класе я прызначаў нейкай дзяўчынцы спатканне, пісаў запісачкі. Але ў памяці не захавалася ні імя, ні вобраза маёй абранніцы. Усё гэта рабілася таму, што так рабілі іншыя, асабліва вучні сёмага класа, тады ў сёмым класе хлопцам i дзяўчатам было па 15-16 гадоў; я таксама пайшоў у школу, маючы без малога дзевяць гадоў,— позна ўвосень 1929 года. Больш выразна запомніліся мае пошукі кніг, бо тагачасную школьную бібліятэку я «пракаўтнуў» месяцы за два.