2 August 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

2 August 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Дужа цёпла. Раніцаю церушыў дождж, але а другой палове дня сонца. Карла [Скрыпчанка] паехаў у Хатынь, а я сяджу і вымучваю кляты гэты Мсціслаў, які не пішацца, хоць ты аўтаручку праглыні.