15 April 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

15 April 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Неба – ну амаль зусім бясхмарнае, сонечнае, толькі бляклае зусім не па-вясенняму. Хмарка. Пяць градусаў. З адчыненага сонечнага балкона вее цеплынёй, з адчыненай форткі сцюдзёнаватым халадком. А аблокі кучаравыя і малыя, як у «Вясне» Чурлёніса (не хапае толькі драўлянай званіцы), усё накіпаюць і накіпаюць. Так што ўпэўненасці няма, нібыта гэта не вясна, а восень. Сёння, зараз вось, упрытык засяду за «Чорны замак».