6 August 1982, Ivan Šamiakin | Wir.by

6 August 1982

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

Міжволі прыходзіш да высновы: старыя не толькі кансерватыўныя, але i баязліўцы, баяцца за сваё жыццё больш, чым малыя, маладыя. Загана? Ці закон прыроды? Прыходзіць асцярожнасць, расце перасцярога, калі жыць застаецца нядоўга. Магчыма, ёсць у гэтым пэўная мудрасць. Нехта сказаў: «Пакуль мы маладыя, мы бессмяротныя».