7 August 1941, Ivan Mielež | Wir.by

7 August 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Мы ідзем на фарміраванне. Ззаду — Першамайск, Умань i Вазнясенск. Непадалёку ад Вазнясенска мы адсталі ад калоны. Коней у нас забралі, i мы ехалі на трактары. Вось у гэтым месцы трактар стаў.

Нам было шкада яго кідаць. I мы засталіся да раніцы рамантаваць.

Калі адрамантавалі, дагнаць сваіх не змаглі, а сувязныя, пакінутыя «батарэяй», зблыталі дарогу. Мы стараліся здагнаць ix па дарозе на Нікалаеў. А яны, напэўна, пайшлі на Кіраваград. Маршрут мы не ведаем. Факт застаецца фактам. Мы — я, Матора, Арцём'еў, Маляроў, Новікаў — адсталі, без надзеі на сустрэчу. Трэба хутчэй знайсці сваё месца ў страі, інакш нам не паздаровіцца.