13 March 1982
Uładzimir Karatkievič
179 г. між «парадамі». У гэтым годзе т. зв. «парад планет». Мінулы быў у 1803 годзе, бачыў мой прапрадзед, хаця і не цікавіўся гэтым, хіба што гартаючы «День в руце». Наступны – у 2161 годзе, праз дзвесце [трыста] год пасля нараджэння майго дзеда (1861 г.). Ці будзе каму прымаць гэты наступны парад. Толькі б у іх, божа, хапіла розуму. Мне што, я не дажыву. А вось дзеці іншых, хай незнаёмых.