17 May 1982
Uładzimir Karatkievič
Сёння +12. Ані хмурынкі. Ліпы распускаюцца і, як у нас казалі, «радзеюць» (гэта азначае радуюцца, лікуюць). А я зноў, як ёлуп, за ненавісны гэты замак. У лес хачу, сесці на пень і глядзець, а што там робяць мурашкі. Або вогнішча раскласці і бульбу пячы, або проста драмаць у гамаку пад дрэвам. Чорта з два. Сёння Зоя павінна атруціцца. А я сам, як атручаны… А ракушка мая зусім не рапан (ледзь не даў за гэта Вальку Ждановічу па шыі), а КАРАЛЕЎСКІ СТРОМБУС. Вось як. Стромбус, ды яшчэ каралеўскі.