16 May 1942, Ivan Mielež | Wir.by

16 May 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Гутарыў з Ільёй Фр. [Ілья Фрэнкель - паэт] Рэдакцыя месціцца на ўскраіне горада, у несамавітым, амаль сялянскім дамку. Мы сядзелі на дворыку, на тоўстым бервяне i гутарылі — на хвалюючыя літаратурныя тэмы. Даў но ні адна гаворка не цешыла так мяне, як гэтая. I. Ф. прасіў прыслаць два мае вершы. Прышлю, але пазней, пакуль пачакаю.