28 March 1953, Maksim Tank | Wir.by

28 March 1953

Maksim Tank

Maksim Tank

Чытаю рукапісы, якія паступілі ў рэдакцыю. На сесіі Вярхоўнага Савета склалі – Кандрат [Крапіва], Аркадзь [Куляшоў] і я – эпіграму на П. Глебку, які некалькі год усё сядзіць над слоўнікам і зараз спыніўся над літарай «п».

Хто над слоўнікам сапе

У інстытуце дзесьці?

Гэта Глебка ўзлез на «П»

I не можа злезці.

З Гродна прыехала дваюродная сястра Лена. Захварэла на сухоты. Хадзіў з ёю да прафесара Тамарына. «Будзем ратаваць» – абнадзеіў. Вечарам закончыў верш «Матцы Нікаса Белаяніса». Пераклаў верш А. Святлова «Італьянец» і ўрывак з пазмы В. Варашыльскага «Смерць камунара».