10 March 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

10 March 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

З апоўдня за гадзіну тэмпература ўзнялася з 2℃ да 3℃. Лёгкія, як туман, хмурынкі толькі недзе на захадзе, і ад гэтага неба як размазанае. Затое рэзка і станоўча, у зеніт, перакрэслівае яго цень самалёт. Работы шмат, непатрэбнай, работа валіцца з рук.

Дзень смерці Кастуся [Каліноўскага].