11 March 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

11 March 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Нельга сказаць, што змрочна. Пахмурасць нейкая прасветленая. Тры градусы марозу. Ніяк не магу скончыць хроніку Бітэля пра Філіповіча. Наблытана шмат, і ўсё ж, нягледзячы на гэта, буду раіць Дубянецкаму выдаваць. І так няма гісторыі, тым больш гістарычнай паэмы, дык яшчэ і такую (хаця б) не выдаць. Ну і потым грамадская несправядлівасць. Як успомню, што супраць яго было гэтае быдла, не тым будзь памянута, Ц. С. Гарбуноў, дый не толькі ён, дык усё б я, здаецца, Бітэлю зрабіў, толькі б яны ў трунах (а некаторыя яшчэ і ў ложках) перавярнуліся. А каб яшчэ тыя, што яшчэ ў ложках, патрабавалі, каб перавярнуцца, санітара, дык і ўвогуле было б добра.

А свая праца стаіць.