5 August 1942, Ivan Mielež | Wir.by

5 August 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Мы абжываемся. У нас амаль кожны дзень бываюць шэфы — школьнікі старэйшых класаў. Бываюць прадстаўнікі розных устаноў горада. Вечарамі — у шырокім калідоры — кіно ці канцэрты. Канцэрты даюць шэфы ці тбіліскія артысты.

Хлопцы ўжо асвоілі шлях, па якім i без дапамогі рук можна перабрацца цераз агароджу вакол двара шпіталя. Жучкоў i Масягін — у халатах — пабывалі ў горадзе, папілі піва. Жучкоў пранік нават на кірмаш, дзеліцца ўражаннямі.