4 March 1895
Fierdynand Ruščyc
Разам з паннай В. быў у Александрыйскім тэатры на «Falissement» Б'ёрнсана-Б'ёрнсцерне. Моцна драматычная, не мог стрымаць слёз. Клейн як адвакат быў непараўнальны... Пасля апошняга акта Клейну наладзілі авацыю з нагоды 30-гадовага юбілею.