7 November 1583, Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka | Wir.by

7 November 1583

Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka

Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka

Сёмага дня лістапада прыплыла з Карцыры дванаццаць галер венецкіх, сем гвардыі, якая вартуе каля Крыта (адвозілі кавалерыю з Мальты, якую былі венеты захапілі), а пяць новых, якія яны арцылямі называюць, і стаяць яны ў арсенале або пры цэкаўзе, і толькі пад час вайны або якой патрэбы іх выпраўляюць. Бо галеры нідзе не робяць, толькі ў Венецыі, а адтуль іх пасля рассылаюць, куды патрэба. Увесь гэты час аглядаў я места, быў таксама і ў замку, што ў порце стаіць, невялікі ён, але моцны, і амаль пад самы замак гэты ўсе судзіны падыходзяць, гармат вялікіх у ім багата.