Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць.
Чытаць