18 мая 1942
Уладзімір Караткевіч
Раніцай выстраілі нас — вялікую групу. Аб'явілі: у 11 гадзін явіцца з рэчамі для адпраўкі. Хутка паснедаў i — збіраць рэчы.
Як звычайна перад ад'ездам, абходзілі з лісткамі i атэстатамі незнаемых раней начальнікаў, стаялі ў чарзе за ix подпісамі. Потым развіталіся з таварышамі, драмалі ў цені дрэў, чакаючы пастраення.
Нарэшце загад строіцца, падзел на групы. Я ў групе 19 — артылерысты. Грузавік імчыць нас па горадзе — шумліваму, з тэатрамі, з магазінамі, з натоўпамі прыбраных жанчын. На цягнік спазніліся, начуем у горадзе.