30 сакавіка 1985, Рыгор Барадулін | Wir.by

30 сакавіка 1985

Рыгор Барадулін

Снег на адлегу чулы.

У нас яшчэ вясна не адагрэлася.

Едзем з тэлевізійнікамі.

Начэе грузна й сыравата.

Перазяблы туман,

Як, пэўна, бацька мой,

Некалі недзе тут партызанячы,

У маскхалаце белым амаль

Па белым амаль снезе йдзе...

У кулаку

У задумлівага й задымлівага

Міхася Стральцова

Акурак зоркі.

У зорак

I ў Міхася Стральцова

З небам размова...