8 студзеня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

8 студзеня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

У 8 устаў… Шэры дзень.

Усе вокны густа замерзлі. 19 ℃.

14.00 выехалі на Мсціслаў. Завіруха, буран, ледзь не пахавала зусім. У 2 г. ночы ледзь дабраліся да Мсціслаўля.

О вы ўсе, якія міма праходзяць дарогай, зірніце і пагляньце, ці ёсць журба (туга, пакута, жаль, смутак, скруха), як мая журба.