27 мая 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

27 мая 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

+21. Сонечна і хмарна, і невядома, ці на яшчэ большую спёку, ці на навальніцу. Людзі ходзяць у сукенках без рукавоў. Варона, што звіла гняздо на нашым дваровым пятачку, акуратная, ціхая-ціхая, вылятае з зеляніва так, што крыку ад яе ніякага ніколі не чуваць, і знікае на разбой недзе ў суседнім парку.

Сёння, здаецца, яшчэ крыху лепш. Працаваў. Быў цудоўны чалавек В. А. Ляшковіч і прынёс фоткі з новага мемарыяльнага знака Рак-Міхайлоўскаму, які яны адкрылі. Эх людзі! Каб жа вы ўсе былі, як адзін гэты чалавек!