8 верасня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

8 верасня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Устаў у 7. Праводзіў на Прагу Вацлава, развёз па хатах Янку Брыля, жонку з Алесем Адамовічам на работу, пасля аддаў суседзям рукапіс на перадрук, прыехаў дадому. Шэрае нізкае неба. З ранку крапаў дождж і зараз вось-вось распусціцца. 14°. Няцёпла, а на пероне дык і ўвогуле з усіх бакоў дзьмула холадам.